Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай жыве работніцка-сялянскі ўрад!

Браніслаў Тарашкевіч б. старшыня Грамады. —

Гэтакага роду адозваў, падпісаных Тарашкевічам, было выдадзена аграмадныя масы, каторыя вазамі развазіліся камуністамі падчас выбараў у 1930 годзе

Няма нічога дзіўнага, шта яны зрабілі сваё і шмат прычыніліся да зрыву выбарнай акцыі беларусаў у выніку каторай мы не правялі сваімі ўласнымі сіламі ані воднага пасла ні ў Соім, ні ў Сэнат.

Тактыка камуністаў палягала на тым, каб нявыступаючы аткрыта самым, выкарыстаць імя б. старшыні стотысячнай Грамады.

Гэты правакатарскі манэўр, нажаль ім удаўся дзякуючы толькі поўнай дэзорыентацыі нашага сялянства, змарнаваўшага свае галасы на ўняважнены сьпісак „Змаганцаў“ — і мы цяпер маем тое, да чаго імкнуліся камуністы разам з іншымі „Змагарамі“ за хаўтуры беларускай справы.

Чым інакш як сьведамай правакацыяй беларускага народу можна вытлумачыць заклік да галасаваньня за ўняважнены сьпісак „Змаганцаў“ № 8?

Для кожнага, нават зусім не арыентуючагася ў палітычных справах, зрабілася цяпер ясным, што падобная акцыя мела на мэце аслабленьне беларускага выбарнага фронту наагул, а што за гэтым ідзе далей — аслабленьне сілаў нацыянальна-сьведама — часткі беларускага грамадзянства, узмацненьне пазыцыі польскіх шовіністаў і пашырэньне сярод гушчаў беларускага народу анарха-бальшавіцкіх настрояў.

Фактычна так і сталася, дзякуючы правакацыі камуністаў, знайшоўшых для «сябе паслухмянага выканаўцу гэтай выразнай проці беларускай акцыі.

Толькі злейшыя ворагі беларускага народу маглі зрабіць яму такую ўслугу, да якой прычыніўся гэты няўпынны барацьбіт. Прадвыбарныя адозвы, аб якіх ідзе мова, маюць такі няпрызваіты і антыграмадзкі характар, што нават самому аўтару зрабілася за іх сорамна.

Тыя з прыяцеляў Тарашкевіча, каторыя баранілі яго на апошнім працэсе даводзяць цяпер (як і даво-