Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзілі раней што адозвы поўнасьцю сфалшованы камун. партуяю.

Аб гэтай акалічнасьці найадпавядней было б заявіць самому п. Тарашкевічу, асабліва-ж выпадала зрабіць гэта падчас выбараў, заняўшы выразнае становішча ў такой паважнай для беларусаў справе.

Гэтага якраз мы і ня бачьм, бо задалёка ён заангажаваўся ў акцыі камуністаў, вядучы з іхняга ўпаважненьня барацьбу з усімі бяз вынятку нацыянальнымі беларускімі групамі.

Зразумела, што ня зусім выпадала поўнасьцю выпірацца аўторства гэтых адозваў і на судзе, а гэта таму, што ў свой час ён публічна да іх прызнаўся (гл. Савецкую Беларусь № 42 — 1931 г.) і з гэтай прычыны яму заставалася толькі агранічыцца туманным выкрутам заявіўшы, што не бярэ на сябе адказнасьці за рэдакцыю адозваў, абышоўшы моўчкі самы факт іхняга выданьня з мэтаю ўзрыву беларускай выбарнай акцыі.

Але сутнасьць справы, на нашу думку, палягае не на тэхнічным выкананьні таго, на што сваячасна была дадзена поўная згода.

Пасьля выданьня сваіх знамянітых адозваў Тарашкевіч вырушыў у Маскву, выбраўшы маршрут праз польскі „калідор“, дзе на станцыі Тчэў быў арыштованы камісарам паліцыі Скальскім, добра ведаўшым такога нефартуннага падарожніка яшчэ з працэсу „Грамады“.

Едучы пад чужым пашпартам ён меў пры сабе больш 19 ці тысяч злотых (у далярах, марках, гульдэнах і польскіх злотых). а ў куфэрках сьпіскі многіх грамадзян з іх дакладнымі адрэсамі, каторых потым у большасьці паарыштоўвалі ў розных куткох нашага краю.

Так прыблізна выглядае няскладная гісторыя яго апошняга арышту, быўшага вялікаю неспадзеўкаю ня толькі для беларускага грамадзянства, але напэўна і для тых людзей, у рукі каторых ён папаўся.

Акалічнасьці пры якіх адбыўся гэты арышт маюць такі „спэцыфічны“ характар (асабліва гэтыя даля-