Старонка:Правакацыя беларускага народу.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хто ня хоча правакатараў, пагромшчыкаў і ўзрыўшчыкаў беларускіх работніцка-сялянскіх і нацыянальна-вызваленчых арганізацыяў, хто ня хоча фашыстоўскіх бандыцкіх нападаў на работніцка-сялянскія інстытуцыі, падкопаў пад Т.Б.Ш. і руйнаваньня ўсіх бел. кульпрасьветных арганізацыяў, хто ня хоча саджаць у вастрогі рэвалюцыйных работнікаў і сялян, рэвалюцыйную моладзь і рэвалюцыйных паслоў, хто ня хоча шпікоў, слугаў і памагароў польскага фашызму, хто ня хоча фашызаваньня беларускае школы, выкіданьня з бел. гімназіяў сыноў вясковай і гарадзкой беднаты і прышчапленьня вучнёўскай моладзі варожай да вызваленчага руху працоўных ідэолёгіі, хто ня хоча душыцеляў; катаў і грабароў бел. нац-вызваленчага руху, хто ня хоча арганізатараў вайны супроць СССР і паняволеньня БССР, — той ніколі ня пойдзе на самагубства і ніколі ня будзе галасаваць за Беларускаю фашыстоўскаю… бандаю (Цэнтрасаюзу). № 22“.

У такіх прыблізна хварсах абрысаваў п. Тарашкеіч і ўсе іншыя беларускія сьпіскі і закончыў свой маніфэст так:

„Хто хоча рашуча і ўпарта змагацца за зямлю бяз выкупу працоўным сялянам і сельска-гаспадарчым работнікам, за семігадзінны рабочы дзень, павялічэньне заработнай платы, за звальненьне ад падаткаў работнікаў, сялянскае і гарадзкое беднаты і масаў серадняцтва… той, галасуючы за ўняважнены раб.-сялянскі сьпісак „Змаганьне“, пойдзе пад сьцяг інтэрнацыянальнага антыфашыстоўскага рабоча-сялянскага блёку, які вядзе бязупынную барацьбу проці панаваньня капіталу і яго дыктатуры, — за работніцка-сялянскі ўрад, які толькі і зможа даць і забясьпечыць поўнае соцыяльнае і нацыянальнае вызваленьне працоўных.

Далоў фашыстоўскія і сацыял-фашыстоўскія сьпіскі № 1, № 23, № 25, № 19, № 4, № 7.

Далоў беларускую фашыстоўскую банду: Луцкевічаў, Астроўскіх, Акінчыцаў, Крукоў. Каралёў, Міцкевічаў, Ярэмічаў, Рагуляў, кс. Станкевічаў, Клімовічаў, Стэповічаў, Юхневчаў і іх сьпіскі № 29, № 11, № 24. Няхай жыве работніцка-сялянскае „Змаганьне“ усе галесы за ўняважнены сьпісак „Змаганьне“ № 8.