Літоускага. Праз гэта былі дасягнуты як тое, што палачане пагадзіліся з уладай вялікага князя, гэтак і тое, што і ўдзельнага князя замянілі пасадай намесьніка. Прывілей не крануў дзяржаўна-праўнае і бытавое старасьветчыны. Затое на насельніцтва ўскладаўся абавязак заўсёды быць нарыхтаванм да таго, каб ісьці на вайну[1].
У змаганьні цэнтральных краін, якія мелі прывілеі, з краінамі паузьмежнымі, якія прывілеяў ня мелі, а змаганьне пачалося, як памёр Ягайла, Полацак спагадаў спачатку Сьвідрыгайлу. Толькі пасьля таго, як Сьвідрыгайлу канчальна перамаглі, Полацак, а разам з ім і Віцебск былі прымушаны прыняць намесьнікаў вялікага князя Жыгімонта (сына Кейстута)[2]. Жыгімонт павінен быў даць Полацку новы прывілей, у якім былі пацьверджаны ўсе дадзеныя раней "добраваленствы" і нададзены новыя. Паводле думкі Якубоўскага, гэты прывілей быў дадзены ў тэрмін паміж 1436-1440 гадамі. Гэтае прыпушчэньне Якубоускага зусім правільнае. Дакладнасьць паказанае даты выходзіць з агульнага політычнага палажэньня Полацку. Аднаўляючы прывілей Жыгімонта,Якубоускі лічыць, што ён абхапіў "добраваленствы" Вітаўта і Сьвідрыгайлы. Праўда, у пацьвярджальным прывілеі 23 ліпня 1511 году замест Сьвідрыгайлы гутарка ідзе аб Скіргайле. Якубоўскі лічыць гэта звычайнаю памылкаю перапішчыка, бо наступнікам Вітаўта на стале Вялікага князя быў Сьвідрыгайла. Апроч таго, нічога ня ведама аб прывілеях Скіргайлы, які быў кароткі час намесьнікам Ягайлы ў Літве[3]. Якубоўскі знаходзіць пацьвярджэньне свае думкі аб памылцы у пацьвярджальным прывіле, які даў Полацкай зямлі Жыгімонт-Аўгуст 21 лютага 1547 году, бо ў ім замест слова "Скиргайла", напісана "Швидрыгайла"[4]. Згадзіцца з гіпотэзай Якубоўскага можна толькі часткай і прызнаць правільным чытаньне прывілею Жыгімонта-Аўгуста, але толькі ў значна больш абмежавальных рамках у параўнаньні з прыпушчэньнем Якубоўскага. Нам здаецца, што ў прывілеі ад 23 ліпня 1511 году няма тае значнае памылкі, аб якой кажа Якубоўскі. Вялікі князь Скіргайла быў адным з аўтараў полацкае аўтономіі. Вось чаму тое, што яго імя ўспамінаецца ў прывілеі, не выклікае ніякае асаблівае падазронасьці. Трэба думаць, што ў гэтым выпадку ў самым тэксьце прывілею ня было ніякае памылкі перапішчыка. Полацкая зямля падтрымала вялікага князя Сьвідрыгайлу ў яго змаганьні з Жыгімонтам, сынам Кейстута. У часе змаганьня, калі ўсё было пастаўлена на карту, калі самі палачане былі зацікаўлены ў тым, каб перамог Сьвідрыгайла, ня было месца асаблівым дзяржаўна-праўным актам. Зразумела, вялікаму князю Сьвідрыгайлу даводзілася раздаваць землі, і гэтыя раздачы пацьвердзіў Казімер і яго наступнікі. У гэтым выпадку падмен слова "Скиргайла" словам "Швидрыгайла" у тэксьце пацьвярджальнага прывілею Жыгімонта-Аўгуста можна лічыць правільным, што зусім адпавядала тэй політычнай кон'юнктуры, у ўмовах якое адбывалася політычная дзенасьць вялікага нязя Сьвідрыгайлы.
Прывілей Жыгімонта, сына Кейстута, пацьвердзіў "добраваленствы", якія далі Полацку вялікія князі Сьвідрыгайла і Вітаўт. У тэксьце, які аднавіў Якубоўскі, есьць 44 артыкулы - на 20 артыкулаў больш у параўнаньні з папярэднім прывілеем Вітаўта. У дзяржаўна-праўных адносінах новы прывілей ня даў ніякіх новых пераваг, за выключэнь-