Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Полацкая зямля, здабыла рад політычных прывілеяў. Дзякуючы гэтым прывілеям Полацкая зямля захавала ўнутраную аўтономію, прызнаючы, у той самы час, сувэрэнітэт вялікага князя. Яна стала аднэй з частак вялікага княства Літоўскага і карысталася асаблівымі правамі і перавагамі, якія, у значнай меры, абмяжоўвалі прэрогатывы ўлады вялікага князя ў адносінах да насельніцтва Полацкае зямлі.

Прывілей Вітаўта разглядаў Полацкую зямлю як тэрыторыяльную, політычна-вылучаную адзінку, з сваімі мясцовымі правамі і перавагамі. З гэтага вынікала права засяленьня зямлі, права мець у сябе намесьнікаў, толькі — са згоды палачан. Вялікі князь ня меў права прызначыць у Полацак намесьніка «супроць іх волі». Таксама, намесьнік, якім насельніцтва было нездаволена і якога яно вымагала зьмяніць, павінен быў быць звольнены ад сваіх абавязкаў. Вялікі князь прымаў на сябе ў такім выпадку абавязак «им наместника иного дати, по их воле»[1]. Вызначэньне кандыдатаў на пасаду намесьніка паказвае на тое, што існаваў сход краю, які, у пэўнай меры, меў магчымасьць выяўляць волю тых грамадзкіх груп, якія займалі кіраўнічае становішча.

Намесьнік, якога стаўляў вялікі князь, павінен быў бездкладна «первого дня ему кресть целовати и полочанам на том, чтобы без исправы полочанина не казнити ни в чем». Гэтым забясьпечваліся справядлівыя пастановы судоў[2]. Полацкая зямля, прызнаючы сувэрэнітэт вялікага князя Літоўскага, павінна была быць выключна пад яго ўладай. Правы вялікага князя ў адносінах да Полацкае зямлі не павінны нікому перадавацца — «а полочанам не даритися никому»[3]. Прывілей Вітаўта абараняў насельніцтва ад самавольных пабораў з боку намесьнікаў. Прывілей забараняў намесьніку ўсялякія падарожы па краіне, выключаючы толькі падарож на паляваньне, у часе якіх насельніцтва аслабанялася ад даваньня намесьціку якіх-колечы натуральных падарункаў: "и по станам не дарити[4]. Прывілей Вітаўта, прызнаючы за палачанамі ўнутраную аўтономію, надаваў насельніцтву права «всем жити в Полоцку добровольно, покуль хто хочет». Нездаволеныя мелі права выехаць «куды кто хочет без кождой зачепкі», маючы права ўжыць сваю нярухомую маемасьць паводле ўласнага жаданьня. Палачане маюць і мясцовую тэрыторыяльную падсуднасцьць. Усе справы, што датычаць палачан, «хатя бы о смертной вине», разглядаюцца «в Полоцку по их праву с полочанами по испросу». Позва ў Літву адказчыка згодна з просьбай ісці — немагчымае зьявішча[5].

Полацкі прывілей Вітаўта даў Полацкай зямлі і некаторыя фінансавыя правы і перавагі, якія павінны былі зрабіць больш цесную сувязь паміж Полацкаю зямлёй і іншымі часткамі вялікага княства Літоўскага. З гэтаю мэтай з палачан зьнялі мыта "по всей нашей державе[6]. Урэшце, прывілей 1399 году надаў палачанам права караць самім тых палачан, якія «загудят воск в Ризе или инде, а приедет до Полоцка»[7].

Полацкі прывілей 1399 году выразна падкрэсьліў асаблівае дзяржаўна-праўнае палажэньне Полацкае зямлі ў складзе вялікага княства

  1. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 298, арт. 21.
  2. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 22.
  3. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 297, арт. 17.
  4. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 13.
  5. И. Я. Якубовский op. cit, («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 298, арт. 24.
  6. И. Я. Якубовский, ibid., арт. 18.
  7. И. Я. Якубовский, ibidem.