нем артыкулу, які забараняў полацкім намесьнікам «городом дарити». Рэшта артыкулаў абараняе насельніцтва ад самавольных пабораў і павінасьцяй з боку розных устаноў сьвецкае і духоўнае ўлады[1].
Часы Казімера Ягелёнчыка — новы момат у гісторыі Полацкае контытуцыі. Казімер Ягелёнчык, дзеля дасягненьня згоды паміж насельніцтвам краін прывілеяваных і непрывілеяваых, павінен быў обвесьціць 2 мая 1447 году новы прывілей, у якім зямляўласьнікі, — шляхта і мяшчане, — атрымалі рад істотных праў і пераваг. Каб супакоіць насельніцтва Полацкае зямлі, Казімер Ягелёнчык дадаў да старых артыкулаў Полацкае констытуцыі яшчэ новыя, у якіх адбіўся зьмест прывілею 2 мая 1447 году. Полацкая зямля атрымала ад Казімера Ягелёнчыка пацьвярджальны прывілей, з дадаткам новых артыкулаў (1451). Новыя артыкулы ўводзілі ў склад Полацкае констытуцыі асноўныя палажэньні прывілею 2 мая 1447 году. Гэта былі: 1) гарантыя асабовае недатыкальнасьці і публічнага разгляду судовых спраў; 2) індывідуальная адказнасьць за злачынствы; 3) права вольнага кіраваньня вотчыннымі маёнткамі, у вадпаведнасьці з жаданьнямі іх уласьнікаў, 4) прызнаньне за зямляўласьнікамі права на вотчынны суд; 5) права не плаціць сярэбшчыны; 6) права ўдавы на маемасьць.
У часы новага вялікага князя Аляксандра, сына Казімера, тэкст Полацкае констытуцыі быў пацьверджаны і дададзены двома артыкуламі, як гэта дакладна давёў Якубоўскі. Гэты дадатак новых артыкулаў быў выкліканы тым, што Полацак атрымаў 7 кастрычніка 1498 году прывілей на Майдэборскае права. Новыя артыкулы вялікага князя Аляксандра забясьпечвалі непаршнасьць усіх зробленых зямельных дасягненьняў і атрыманых унутры гораду данін — да таго часу, як быў абвешчаны прывілей на Майдэборскае права, з умовай, каб насельніцтва, якое жыло на гэтых землях, у выпадку, калі-б, «хотели купецто, або ремеслом, которым ся бы ходити, ты мают з мещанами нашими серебщизну и ордынщину платити и иные поплатки ку пожитку нашего земскому»[2]. Урэшце, у часы Жыгімонта I канчальна склаўся тэкст Полацкае констытуцыі, да якой у пацьвярджальным прывілеі 23 ліпня 1511 году былі дададзены тры новыя артыкулы; паводле гэтых артыкулаў, папершае, полацкая важніцы знаходзілася пад сумесным загадам баяр і мяшчан; падругое, царкоўныя баярскія людзі былі звольнены ад удзелу ў выплаце сярэбшчыны, якую войт, бурмістар і радцы «на своей потребе кладут на наше место», і, урэшце, патрэцяе, — падзел лясоў баярскіх ад мяшчанскіх. Мяшчане ня маюць права браць лясныя матар’ялы ў баярскіх лясох «на свои потребы меские». Мяшчане маюць права браць «на свои потребы» лес каля гораду, «в наших борех и лесех и дубровах, и гаях, где сдавна будут бирали, а в боярской не мают брать». Так канчальна склаўся тэкст Полацкае констытуцыі[3].
Паводле свае констытуцыі Полацкая зямля карысталася асобнымі дзяржаўна-праўнымі нормамі, якія вылучалі яе ў паасобную ад іншых частак дзяржавы тэрыторыю і адносіны якое да цэнтральнае ўлады вельмі выразна выявіліся ў самой констытуцыі. Дзякуючы гэтаму правы і паўнамоцтвы ўлады вялікага князя былі ў значнай меры зьменшаны тымі публічна-праўнымі нормамі, якія зьмешчаны ў Полацкай констытуцыі[3].
- ↑ И. Я. Якубовский, ibidem.
- ↑ И. Я. Якубовский, op. cit., («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень 1903), стар. 303.
- ↑ 3,0 3,1 Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической Комиссией. С.-Петербург. (Т. I, 1846; т. II; т. III, 1848; т. IV, 1850). Т. II, № 70. (Далей прыводзяцца скарочана: «Акты Зап. России»).