Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ні апошні прывілей на Майдэборскае права, ні пацьвярджальная Грамата ве супакоілі жыцьця Полацкае зямлі. Полацкія намесьнікі не хацелі пагадзіцца з зьменамі, якія адбыліся, і ўвесь час парушалі пастановы гаспадара. У гэтых адносінах асабліва вызначаўся Полацкі ваявода Петра Кішка, які зусім ня лічыўся з правамі Полацку, дзякуючы чаму паміж ім і полацкімі мяшчанамі былі вельмі напружаныя. здносіны. Разам з панам ваяводай духоўныя і сьвецкія зямляўласьнікі займалі таксама варожае становішча. З другога боку, мяшчане не хацелі выплачваць сярэбшчыну і ардыншчыну, ішлі пад прысуд гарадзкога права ці закладаліся за біскупа, за князёў, за баяр. Мяшчане неаднакроць зварочваліся да вялікага князя з скаргамі на дзейнасьць ваявод, "о кривды и утиски, о грабежи и о зломанье права их Майборгского и привилья нашего, што ся им от твоей милости стало, и о ннішне многие кривды, о забойстве голов и о бои, и грабежи, которые ся им от врядников и от слуг твоей милости стали". Вялікі князь Жыгімонт, у вадказ на гэтыя скаргі, выдаў 10 красавіка 1524 году асобную грамату, на імя Полацкага ваяводы, пералічыўшы ў ёй значны лік усіх парушэньняў занадта самастойнага ваяводы, якія ён сабе дазволіў[1]. Перш за ўсё, ваявода не хацеў звальняць з-пад свайго прысуду тых мяшчан, якія купілі зямлю ў баяр, або у путных людзей, ці купілі людзей данных, або прыгонных. Падругое, баяры і ваяводавы слугі, якія пажаніліся з мяшчанкамі і ўзялі ў пасаг землі, не хацелі падлягаць суду паводле Майдэборскага права. Апроч таго, ваявода і далей судзіў тых мяшчан, якія жылі ў сёлах, але мелі двары як у самым замку, гэтак і ў горадзе. Усе гэтыя ўчынкі ваяводы былі паруШэньнем выдадзеных прывілеяў на Майдэборскае права. І з рамесьнікамі ня усё было добра. Ваяводы, ня маючы на тое ніякіх падстаў, прымушалі рамесьнікаў працаваць на сябе. Ваявода парушаў і гандлёвыя перавагі полацкіх мяшчан. Ён прымушаў усіх мяшчан, якія ехалі ў вялікае княства Літоўскае ці да Рыгі, а таксама і ў іншыя гарады, дзеля гандлю, "обвещатися", інакш кажучы, — выплачваць на яго ка рысьць мыта. Гэта ня было прадугледжана у Майдэборскім праве; наадварот, жыхары Полацку былі вольны ад усялякіх падаткаў на тэрыторыі ўсяго вялікага княства. Далей, ваявода браў незаконныя грошы з тых людзей, якія хадзілі на старожу у замак. Тых з мяшчан, хто меу карчмы, ваявода таксама стараўся вярнуць пад свой прысуд. Устаўная Грамата вялікага князя, зазначаючы, што ваявода зьнішчыў правы і вольнасьці Полацку, вымагае каб надалей ваявода паступаў згодна з прывілеем на Майдэборскае права. Разам з тым, каб вярнуць пад прысуд Майдэборскага права тых, хто аддаў сябе ў заклад, вялікі князь пасылау шляхціца Петру Масальскага, які павінен быў спагнаць з усіх такіх асоб тую суму грошай; якую яны ня выплацілі ў скарб. Прапануючы Полацкаму ваяводзе выканаць памянëную вышэй грамату, вялікі князь Літоўскі паведамляў, што ён маніцца, як зьвернецца ў Літву, разгледзець сумесна з панамі раднымі усе правапарушэньні, якія выніклі з адміністраваньня ваяводы. Разам 3 тым ваяводзе было загадана глядзець за тым, каб сам ваявода, яго ўраднікі і слугі "наперед жадных кривд им не чинили, и привилья их и устного нашего сказания, и сего листу нашего, и права их Майборгского не рушали бы ничим". Такім чынам, Полацак здалеў захаваць прывілей на Майдэборскае права непарушным, за што полацкія мяшчане каля чвэрці сталецьця змагаліся з мясцовай адміністрацыяй і з тутэйшым грамадзянствам. Аднак, і гэта апошняя грамата не па-

  1. Іbіd., N 147.