Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лепшыла ўзаемаадносін мяшчан з адміністрацыяй і з іншымі групамі грамадзянства. Непаразуменыкі і далей вынікалі. Пакрыўджаныя, як і даўней, зварочваліся да вялікага князя, каб той вырашаў вынікаўшыя спрэчкі і непаразуменьні. У лютым 1529 году[1] полацкія баяры зьвярнуліся да вялікага князя з скаргай на ўчынкі войта, лент-войта, бурмістраў і радцаў. Перш за ўсё, яны зазначалі тое, што прывілей гаспадара падзяліў прыбытак ад вагі на дзьве роўныя часткі паміж мяшчанамі і баярамі. Мяшчане-ж, ня гледзячы на гэта, увесь прыбытак ад вагі бралі сабе. Прывілей прызнаў, што мяшчане рабілі незаконва, і прапанаваў палову прыбыткаў ад вагі аддаваць баярам. Апроч таго, гаспадарская грамата дазваляла, каб у часе збору сярэбшыны і ардыншчыны, а таксама іншых гарадзкіх плат, якія прыпадаюць на людзей князёўскіх, панскіх і баярскіх і ўсіх духоўных, быў прысутным полацкі баярын, калі гэтыя асобы займаюцца ў Полацку гандлем і рамесьніцтвам. Паводле пастановы гаспадара было дазволена "отчычам" места Полацку і валасным людзям, якія жылі на землях сьвецкіх і духоўных асоб, падлягаць прысуду Майдэборскага права, ці знаходзіцца пад гарадзкім правам, як хто захоча. Вольныя ж людзі, якія пасяліліся на землях прыватных зямляуласьнікаў, павінны былі быць пад прысудам сваіх гаспадароў. Гэтая самая пастанова дазваляла мяшчанам браць дрэва на будаваньне і дровы з гаспадарскіх пушчаў і яшчэ раз забараняла ім уваход у прыватнауласьніцкія пушчы і лясы. Урэшце, пастанова зазначала, што Полацак дагэтуль не пабудаваў гасьціных двароў і млына "ку шкоде нашей и их самих". Вялікі князь прапанаваў пабудаваць да бліжэйшых каляд на ўласны кошт гасьціныя дамы і млын. У выпадку, калі гэты загад ня будзе выкананы, то гасьціныя дамы і млын будуць пабудаваны на дзяржаўны кошт, і прыбытак ад іх эксплёатаваньня будзе паступаць у дзяржаўны скарб. Новая ўстава пацьвярджала абавязак мяшчан разам "с тыми людьми, духовными и с боярскими, которые вместе ремеслом ся обходят и которыя ку праву их прислухают", будаваць мост. Затое, ахова замку ад пажараў ускладалася ня толькі на мяшчан, але на ўсіх людзей прыватнауласьніцкіх, якія жывуць у Полацку. Роўным чынам, жыхары Полацку абавязаны, як і даўней, правіць паркан. Такім чынам, лютавая Устаўная Трамата Жыгімонта І — 1529 году, захаваўшы за Полацкам усе правы і прывілеі, зрабіла баярам формальныя нязначныя палёгкі ў адносінах контроляваньня збору падаткаў з прыватнауласьніцкіх людзей, якія жылі у горадзе і займаліся гандлем. У той самы час яна яшчэ раз адзначыла абавязак немяшчанскіх элементаў прымаць удзел як у вахове замку ад пажараў, гэтак і у пабудаваных узмацненьняў.

Ня гледзячы на тое, што ў Полацку было Майдэборскае права, полацкія мяшчане ня былі адасобнены зусім ад воласьці. Яны заставаліся зямляўласьнікамі і, як зямляўласьнікі, падлягалі у справах зямельных суду ваяводы, а ва ўсіх іншых справах былі падсудны Майдэборскаму праву. З гэтае самае прычыны мяшчане ня страцілі канчальна сувязі з тутэйшым грамадзянствам. Абавязак прыватнаўласьніцкіх людзей прымаць удзел у вахове замку і ў будоўлі паркаНу, сьведчылі аб захаваўшыхся агульных сувязях і інтарэсах мяшчан з воласьцю, ня гледзячы на Майдэборскае права.

ІV.

Прадстаўніком Полацкае зямлі і ўлады вялікага князя быў намесьнік Полацкі, якому з пачатку XVІ сталецьця далі найменьне вая-

  1. Акты Лит.-Русск. государства, № 191.