Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вала полацкую царкву ад таго, каб князь не мяшаўся ў яе справы: «што же церкви божией, тобе не вступатися, в дом божий святой Софеи, у дом божий святого спаса и в иные церкви не вступати со тобе». Паводле ўгоды Полацкі князь адмаўляўся ад пасяганьняў на адмерлую маемасьць «беззадщину и отмерщину», а таксама адмаўляўся ад таго, каб мяшацца ў справы куплі і продажы зямель: «и в купленницы Полоцкие ти не вступатися». Грамата абараняла насельнікаў Полацкае зямлі ад самавольнае падворнае павіннасьці? «а в подводы ти, княже, коней в полочан не брати ци в посельских путников ни в сябров городских». Грамата абараняла непарушнасьць процэсуальнае старасьветчыны. Яна забараняла даваць веру паказаньням халопаў: «а холопы и рабе веры не няти»; забясьпечвала справядлівасьць судовых спраў: «а о обаде не права дати»; нязьменнасьць даунейшых судовых пастаноў: «а старых судов ти яе посуживати»; вызваляла з астрогу тых, хто меў заручнікаў: « а через поруку внятство не сажати». Урэшце, грамата забараняла прымаць пад увагу тых паказаньні, якія былі дадзены ў часе катаваньня: « а по муце веры не няти», і забараняла палачанам, пад пагрозаю кары, хаваць ад князя прыпісаныя да князёўскага стала рэкі і азёры: «а полочанам рек и озер княжих не таити и хто потаит, того ти, княже, казнити». Такою павінна была быць грамата Полацку аб угодзе з сваім з сваім князем у першай палове XIV сталецьця. Запраўды, усе артыкулы архаічны з боку свае мовы і зьместу. Яны былі звычайнымі пакуль не настаў час узаемаадносін князя з вечам на падставе ўмовы. Сталая экономічная і політычная сувязь Полацку з Ноўгарадам мела магчымасць зрабіць у пэўным кірунку ўплыў на праўную формулёўку полацкае старасьветчыны, якую далі ёй палачане. Зусім магчыма, што «добраваленствы» Скіргайлы, якія той даў Полацку, і былі зьмешчаны ў вышэйпамянёнай грамаце.

Політычна-праўнае палажэньне Полацкае зямлі зьмянілася ў часы Вітаўта, уладу якога Полацак прымушаны быў прызнаць. Разам з тым Полацкая зямля павінна была адмовіцца ад таго, каб мець свайго князя, і прыняць намесьніка ад вялікага князя Вітаўта (1392). Дзеля замірэньня насельніцтва Вітаўт павінен быў выдаць новы прывілей, які замацаваў за палачанамі іх політычна-бытавую старасьветчыну і даў новыя «добраваленствы». Якубоўскі адносіць апавяшчэньне гэтага прывілею да 1392—1399 гадоў. У 1399 годзе Витаўт быў у Полацк, дзе зацьвердзіў умову палачан з Рыгай[1]. Тое, што Полацак прызнаў сувэрэнітэт вялікага князя Вітаўта, рабіла паважныя зьмены ў дзяржаўна-праўным палажэньні Полацкае зямлі. У Полацку было зьнішчана самастойнае князяваньне; замест удзельнага князя ў Полацку сядзеў намесьнік вялікага князя, якога сталі тытуляваць, з пачатку XVI сталецьця, ваяводаю. Барацьба Вітаўта з тым, што засталося ад удзельна-фэўдальнае сыстэмы, патрабавала асьцярожнае і лагоднае політыкі ў адносінах да насельніцтва зямель, бо яно згадзілася-б з адбыўшыміся дзяржаўна-праўнымі зьменамі ў палажэньні зямель толькі тады, калі атрымала поўную забясьпеку з боку ўлады ў непарушнасьці ўсяе політычна-праўнае старасьветчыны.

Полацкі прывілей Вітаўта ішоў насустрач гэтаму жаданьню. Ён ня толькі пацьвердзіў усе артыкулы старадаўняе Полацкае граматы, аб угодзе з сваім князем, і гэтым перанёс усе абмежаваньні ўлады Полацкага князя на самога вялікага князя, але замацаваў за Полацкай зямлёй асаблівае політычна-праўнае палажэньне, на падставе якога

  1. Н. Я. Якубовский, op. cit. («Журн. М. Н. Пр.», чэрвень, 1903), стар. 269.