Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

левіч у сваёй «Гісторыі Полацкае зямлі»[1], і профэсар Любаўскі[2]. Адзначым, што, дзякуючы напружаным літоўска-полацкім узаемаадносінам, частка тэрыторыі Полацкае зямлі, якая засталася пасьля вылучэньня яе з складу Віцебскае зямлі, увайшла ў склад уласна Літоўскага княства, гэта — мясцовасьці на поўдзень ад Заходняе Дзьвіны, а рэшта вялікае калісьці тэрыторыі Полацкае зямлі павінна была адчуць залежнасьць ад літоўскіх князеў.

Барацьба літоўскіх князёў з Полацкам скончылася ўтварэньнем у ім сувэрэнітэту Літвы. У 1387 годзе Полацак, які не хацеў падпарадкавацца Літве, быў абложаны братам Ягайлы Скіргайлам і, урэшце, павінен быў капітуляваць. Профэсар Любаўскі думае, што палачане толькі тады пусьцілі да сябе ў горад Скіргайлу, калі ім была забясьпечана полацкая політычная старасьветчына і абвечаны непарушнымі полацкія правы і вольнасьці[3]. Профэсар Любаўскі заўважае, што і паводле пацьвярджальнага прывілею Полацкае зямлі ад 23 ліпня 1511 году пачатак пацьвярджэньня політычных праў і вольнасьцй Полацкае зямлі адносіцца да часоў Скіргайлы[4].

Першапачатковы тэкст гэтых «добраваленств» не захаваўся. Усе гэтыя «добраваленствы», якія вядуць свой пачатак ад часу Скіргайлы і Вітаўта, аб’ядналіся ў вышэйпамянёным пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году. Самы «пацьвярджальны земскі прывілей» ня быў доўгі час прадметам самастойнага навуковага вывучэньня. Толькі ў 1903 годзе малады дасьледчык гістарычнага лёсу Літоўска-Беларускае дзяржавы Якубоўскі, зрабіў спэцыяльны крытычны аналіз пацьвярджальнага прывілею Полацкае зямлі[5]. Гэта дало магчымасьць дасьледчыку прысьці да вельмі каштоўных вывадаў і нагляданьняў. Якубоўскі адзначыў у пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году прысутнасьць дзьвёх частак, розных з боку формы і зьместу належыць да больш старадаўніх часоў; другая частка - больш позьняга пахаджэньня. Артыкулы абедзьвюх частак перамешаны адны з другімі, але вылучэньне іх з ліку найбольш архаічных не выклікае асаблівае цяжкасьці[6]. Можна зусим згадзицца з прыпушчэньнем Якубоўскага, што самая старадаўняя частка Полацкае Ўстаўнае Граматы ад 23 ліпня 1511 году ўяўляе сабой нішто іншае, як частку граматы аб угодзе жыхароў Полацку з сваім князем у першай палове XIV сталецьця. Пільная патрэба такога пісанага "раду" тлумачылася прысутнасьцю ў Полацку паасобных удзельных князёў, спачатку ў асобе Война, брата Вітэна і Гэдыміна, а потым - у васобе князя Андрэя (сына Альгерда, як стаў Полацкім князем яшчэ пры жыцьці бацькі і быў на чале зямлі на працягу трыццаці год[7].

Радная грамата палачан з сваім князем, укладаньне якое Якубоўскі адносіць да першае чвэрці XIV сталецьця і тэкст якое, можна здагадвацца, захаваўся ў пацьвярджальным прывілеі ад 23 ліпня 1511 году, складалася з 11 артыкулаў. Грамата аб угодзе забясьпеч-

  1. В. Е. Данилевич. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV века. Кіев, 1896.
  2. Областное деление и местное управление Литовско-Русского Государства ко времени издания первого Литовского Статута. Исторические очерки Матвея Любавского, стар. 28-31. (Далей прыводзіцца скарочана: «М. К. Любавский, Областное деление»).
  3. М. К. Любавский, Областное деление, стар. 30.
  4. М. К. Любавский, Ibidem.
  5. И. Я. Якубовский. Земския привилеи великого княжества Литовского. («Журн. Мин. Нар. Просв.», 1903, красавік-чэрвень).
  6. И. Я. Якубовский, op. cit., ("Журн. М. Н. Пр.". чэрвень, 1903), стар. 203.
  7. М. К. Любавский, op. cit., стар. 29.