Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прывілей 1498 году надаваў, мяшчанам права ўваходу лясы, якія знаходзіліся ў межах трохмільнае паласы навокал гораду. Яны мелі права браць дрэва як на пабудоўлю, гэтак і на патрэбы ў хатняй гаспадарцы. Роўным чынам, у карыстаньні гораду Полацку заставаліся тыя самыя пашы, якімі жыхары карысталіся да моманту дараваньня Майдэборскага права[1]. Усе жыхары гораду, за выключэньнем баяр, падлягаюць гарадзкому "присуду". Прывілей забараняў баярам мець у гарадох сваіх людзей. Усе павінны былі падпарадкавацца Майдэборскаму праву. Урад, даруючы Полацку прывілей на Майдэборскае права, меў на ўвазе магчымасьць яго гаспадарчага разьвіцьця. Не дарма прывілей усклаў на Полацак абавязак выплаты штогодняга падатку у гаспадарскі скарб у памеры 400 коп грошай, ― сума вельмі значная на той час[2].

Прывілей на Майдэборскае права надаваў мяшчанам рад экономічных пераваг. Гэтак, мяшчане звальняліся ад даваньня хурманак, за выключэньнем тых выпадкаў, калі курманкі былі патрэбны "для потреб земских" і калі вялікі князь Літоўскі прысылаў спэцыяльны загад. Роўным чынам, насельніцтва Полацку звальняецца ад старожы, за выключэньнем часу вайны[3]. Апроч таго, Полацак меў права ,убудовати ку ужитку местному лазнıо посполитую", поставить ратушу" на адпаведным месцы, дзе палачане будуць мець права адчыніць крамницы" і "ятки", а таксама і ,комору постригальную". Разам з тым — "в доход Полоцкого места идут бочка, мерна и медница"[4].

На чале места стаяў войт, якога прызначаў вялікі князь; войт выбіраў з складу мяшчан 20 радцаў "половину закону римского, а половину другую — грецкого". Войт і радцы абіралі з свайго складу двох бурмістраў, па адным ад жыхароў аднае і другое веры. Бурмістры і радцы ва ўсіх спрэчных пытаньнях мелі права "чинить отозвание до войта", а войт павінен быў зварочвацца беспасрэдна да вялікага князя. Войт меў права разглядаць розныя справы і ў часе адсутнасьці бурмістраў і радцаў, але апошнія ня мелі такога права, калі быў адсутным войт ці яго намесьнік (лент-войт). Войт, бурмістар і радцы былі адказны за сваю дзейнасьць перад вялікім князем[5].

Што да суду, дык насельніцтва Полацку было звольнена "от судов и моцей всих воевод, и панов, и старост, судей и подсудков, и наших наместников и инших заказников Великого Княжества нашего"[6].

Прывілей на Майдэборскае права дакладна фіксаваў тыя грашовыя прыбыткі, якія ішлі як на карысьць войта, гэтак і ў скарб вялікага князя. Паводле прывілею, войт атрымліваў трэцюю частку "от всих судов и иных судовых речей". Апроч таго, на карысьць войта ішла палавіна прыбыткаў ад мясных клетак, а таксама прыбытак ад выганкі віна[7].

Памянёны прывілей вылучаў Полацак у васобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, але, разам з гэтым, яшчэ не адбылося канчальнае адасабненьне жыхароў Полацку ад рэшты насельніцтва Полацкае зямлі. Гэтак, тутэйшае баярства, як і даўней, павінна было будаваць гародні у Полацку. З гэтае прычыны ў тутэйшага баярства

  1. Іbіd., стар. 181.
  2. Іbіdem
  3. Іbіd., стар. 180.
  4. Іbіd., стар. 181.
  5. Іbіdem
  6. Іbіdem
  7. Іbld., стар. 179-180.