Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вынікалі непаразуменьні з мяшчанствам, але вялікі князь вырашаў гэтыя непаразуменьні на карысьць мяшчан. За баярамі быў пакінуты даўнейшы абавязак будаваць і падтрымліваць гарадзкія ўзмацненьні, у вадпаведнасьці з выракам гаспадара ад 22 кастрычніка 1499 году.

Прывілей на Майдэборскае права складаў новыя ўмовы як для гораду Полацку, гэтак і для ўзаемаадносін паміж горадам і воласьцю. Апроч тахо, прывілей значна абмяжоўваў правы мясцовае ўлады і пакідау нявысьветленымі шмат пытаньняў, якія былі зьвязаны з дзяржаўным кіраваньнем, а таксама і з судовымі спрэчкамі паміж мяшчанамі, з аднаго боку, і баярамі, ― з другога. Каб вырашыць усе ўзьнікшыя непаразуменьні, вялікі князь Аляксандар выдаў 12 ліпня 1499 году новую Устауную Грамату[1]. Перш за ўсё, у новай Устаўкай грамаце было закрануга пытаньне аб падсуднасьці мяшчан у зямельных справах. Грамата ясна адзначала, што ў прывілеі на Майдэборскае права ня былі уключаны зямельныя справы. Усе справы зямельнага характару падлягаюць "подлуг давнаго обычая суду полоцкого наместника со старшими боярами полоцкими". Гэтая пастанова была выклікана тым, што полацкія мяшчане ўладалі зямлёй паводле земскага права, з абавязкам адбываць вайсковую службу і, значыцца, уваходзілі у склад клясы вайскоўцаў. Паколькі баярскія справы аб зямлі вырашаў Полацкі намесьнік, настолькі і для спраў зямельных, якія закраналі інтарэсы мяшчанства, быу пакінуты стары звычай. Роўным чынам, усе справы, якія былі зьвязаны з парушэньнем зямельных межаў, таксама падлягалі разгляду ў намесьніка Полацкага, які сам выяжджа на месца парушэньня межаў, альбо пасылау сваіх уласных баяр. Прывілей пакідау у трыманьні полацкіх баяр воласьць Дрысецкую. Баяры захоўвалі за сабой права судзіць паводле старых звычаяў, але грамата забараняла рабаваць насельніцтва, пагражаючы за гэта карай. Баяры, якія кіравалі воласыню, зьмяняліся штогод. Прывілей пакідаў непарушнымі зямельныя ўладаньні баяр, якія яны купілі або у мяшчан полацкіх, або ў путных людзей, а таксама — двары і землі ў горадзе і на мясцох. Роўным чынам, пакідаліся непарушнымі вотчынныя землі ў горадзе і на мясцох: улада войта і мяшчан на іх не пашыралася. Таксама ўсе землі, якія купілі мяшчане у путных людзей і баяр, заставаліся непарушнымі; усе пытаньні аб гэтых землях вырашаліся паводле статуту Майдэборскага права.

Баярскія людзі, што жылі ў горадзе на баярскіх землях, у выпадку, калі яны займаліся гандлем, павінны былі плаціць сярэбшчыну і іншыя падаткі разам з мяшчанамі, але ў той самы час яны не падлягалі суду паводле Майдэборскага права. Полацкія баяры захавалі за сабой права адсылаць у Рыгу продукты свае ўласнае гаспадаркі (жыта, крупы, полел, смала), з умовай, што попел і смала будуць здабывацца ва ўласных пушчах, "а не в лесах господарских и мещанских". У выпадку судовых іскаў мяшчан і путных людзей да баяр і наадварот, за судзьдзю выступае намесьнік, які судзіць разам з баярамі паводле гарадзкога права, у прысутнасьці войта і мяшчан. Калі-ж баярын або баярскі чалавек, або гаспадарскія людзі будуць мець справу да мяшчан ці путнікаў, за выключэньнем спраў зямельных, то такія справы падлягаюць суду войта паводле Майдэборскага права, у прысутнасьці распачаўшых справу. Прывілей падкрэсьліваў свабоду мяшчан ад выплаты сярэбшчыны, а таксама — ад дароў вялікаму князю ў выпадку, калі ён прыедзе ў Полацак, і пакідаў на загад мяшчан "вагу“ і „узвоз", прыбыткі ад якіх мяшчане падзялялі даў-

  1. Іbіd., № 175.