Прывілей на Майдэборскае права вылучаў Полацак з складу Полацкае зямлі у асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку. Тэрыторыя Полацку не замкнулася ў вузкія межы аднаго толькі Гораду: да Полацкага места былі прыпісаны: "люди тые, которые живут за Двиною, так н тые, которые с другой стороны реки Двины и на острове мешкают; ты вси люди владычны, игуменины, и те ж чернецкие, и поповские, и боярские, и мещанские, и всих иных, которы там живут и около места в селях мещанских, и те ж посельские, и слуги путные, которые завсегда з мещаны на выправу военную звыклы холати, и вси поплатки наши с посполу с ними нам давати". Усе гэгыя пералічаныя групы грамадзянства падлягалі суду Майдэборскага права "во всих речах". Адначасна з гэтым памяненыя групы насельпицтва больш ужо не падлягалі праву гарадзкому і баярскаму ― "пред которыми же направе не будуть уже повинни стоять, а если кому в чем будут виновати, тогды мает им справедливость статися перед войтом их и бурмистром".
Урад, вылучаючы Полацак з складу Полацкае зямлі, стараўся ў той самы час забясьлечыць яго удостань насельніцтвам, якое даўней адбывала свае павіннасьці разам з гарадзкімі жыхарамі, і адсутнасьць якога вельмі адмоўна адбілася б на баявой падрыхтаванасьці Полацку. Прывілей на Майдэборскае права звальняў насельніцтва Полацку ад подсуднасьці полацкаму намесьніку; толькі "нижли часу непокоя, або которое иншее земское потребы, а найболей с полецания нашего, повишны мают быти на приказании наместника, на тот час будучага, на замку нашем быти послушны, ко обороне его, так долго, поки будет потреба"[1]. Такім чынам, намесьнік быў галоўным кіраўніком усіх ваенных сіл Полацкае зямлі. Трэба адзначыць, што полацкія мяшчане трымалі зямлю на падставе земскага права і, значыцца, павінны былі адбываць вайсковую службу разам з іншымі зямляўласьніцкімі элемэнтамі. У гэтых адносінах полацкія мяшчане складалі непадзельную частку агульна-земскае абароны. Дзякуючы гэтаму, і пасьля вылучэньня Полацку у паасобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, не адбылося адасабненьня мяшчан ад іншых груп насельніцтва, якія адбывалі вайсковую павіннасьць.
Прывілей на Майдэборскае права вызначыў, якія павіннасьці абавязаны былі адбываць полацкія мяшчане ў адносінах да дзяржаўнага скарбу, і надау мяшчанам экономічныя перавагі, звольніўшы іх ад выплаты мытных збораў на тэрыторыі ўсяго вялікага княства Літоўскага, падобна да таго, як такія-ж самыя перавагі былі нададзены некалькі раней Віленскаму і Троцкаму мяшчанству. Полацкім мяшчанам было нададзена права ладзіць тры кірмашы на год, "первый ярмарок-на святого Якуба день, а други — на крещение, а третий — поВелицы дни у Тыждень. Кірмашы мелі цягнуцца па два тыдні, як гэта было вызначана ў прывілеі[2]. Дзякуючы організацыі кірмашоў меу магчымасьць разьвінуцца гандаль з замежнымі купцамі. Апошнія атрымлівалі права вольнага прыезду на кірмаш як дзеля продажы сваіх тавараў, гэтак і дзеля закупкі мясцовых і прывозных продуктаў; пры гэтым трэба адзначыць, што замежныя купцы атрымлівалі права гандлю выключна ў Полацку, — падарожы ў Віцебск і Смаленск былі забаронены. Парушэньне гэтае забароны пагражала конфіскаваньнем. усіх тавараў[3].