Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павіннасьці натурай. Былі, урэшце, у валасьцёх і сяляне, якія адбывалі ў гаспадарскім двары спэцыяльныя службы і павіннасьці, як напрыклад, бортнікі, путныя баяры[1].

Аналёгічныя групы вясковага насельніцтва былі і ў прыватнауласьніцкіх дварох, з тэю толькі розьніцаю, што залежнасьць насельніцтва ад прыватнаўласьніцкага зямельнага капіталу была больш значная. Полацкая рэвізія ужо ведае групу вясковага насельніцтва, так званых отчычаў, якія страцілі права пераходу і якія фактычна былі ўжо прыгоннымі. Тое, што на прыватнауласьніцкіх землях зьявілася прыгоннае сялянства-вынік уплыву гандлёвага капіталу, які стаўляў насельніцтва зямель у поўную залежнасьць ад уласьніка. Наданьне зямлі ад гаспадара спачатку давала зямляўласьніку права на працу насельніцтва, якое жыло на яго зямлі, але з гэтага зусім яшчэ не вынікала, што насельніцтва губіла сваю незалежнасьць. Экономічнае і праўнае замацаваные пад прыгонам вясковага насельніцтва зьяўляецца толькі адбіткам уплыву на народную гаспадарку гандлёвага зямельнага капіталу і памеснага зямляўладаньня. Новыя наданьні зямель аддавалі пад загад прыватнага гаспадара нават такіх людзей, якія пад баярскім прысудам ня былі і ніякае працы (,,поцягляй") на карысьць уласьніка не адбывалі. Зразумела, што гэтыя грамадзкія элементы не хацелі пагадзіцца з такім станам рэчай і рабілі захады да таго, каб вярнуць сабе сваё ранейшае палажэньне-атрымаць назад страчаную волю. Маючы гэта на мэце, людзі зварочваліся да гаспадара, просячы звольніць іх ад адбываньня розных "поцягляй". З свайго боку і зямляўласьнікі лічыліся з тым, што паасобныя людзі не хацелі знаходзіцца пад іх уладаю і адбываць. на іх карысьць розныя павіннасьці. Зямляўласьнікі, каб прымусіць гэткія грамадзкія элемэнты знаходзіцца пад іх уладаю, звычайна зварочваліся да гаспадара, просячы пацьвердзіць як самае наданьне, гэтак і службу тых асоб, якія стараліся выйсьці з-пад улады прыватнага зямляўладаньня.

Звычайна, гаспадарскі прысуд ("вырок") канчальна вызначаў лёс таго, хто шукаў волі і прыходзіў дзеля гэтага з паклоннай. Гаспа дарская грамата давала прыватнаму зямляўласьніку падставу вымагаць ад сваіх людзей розную службу і разглядаць іх як асоб, якія павінны яму такую службу адбываць[2]. Зямляўласьнікі адчувалі вялікую патрэбу ў работніцкіх руках. Прыватны капітал шукаў вольных работнікаў, і таму не хацеў страціць іх, калі такія траплялі ў сфэру яго ўплыву, і ён атрымліваў магчымасьць эксплёатаваць іх фізычную працу. Апроч таго, на землях прыватных уласьнікаў сядзелі вольныя людзі, якія толькі выплачвалі сваім зямляўласьнікам пэўную долю свае ўроды.

Уплыў гандлёвага капіталу на будову грамадзянства Полацкае зямлі быў нязвычайна вялікі. Гандлёвы капітал падзяліў грамадзянства на клясы. Ён замацаваў за прыватнауласьніцкім капіталам тыя работніцкія рукі, якія яму, па об'ектыўных адзнаках, былі так патрэбны як у гаспадарцы, гэтак і для эксплуатаваньня тых прыродных багацьцяў, што былі у сфэры яго чыннасьці. Дзякуючы гэтаму, сярод самага вясковага насельніцтва ўжо заўважалася праўная дыфэрэнцыяцыя. Прывілей 2 мая 1447 году, які забараніў сялянам пераходзіць ад зямляуласьніка да гаспадара і назад, фактычна сьведчыў аб тым, што пэўная група насельніцтва ужо была пад прыгонам. З другога боку, той

  1. Полоцкая ревизия, стар. 55, 61, 62, 65, 67, 68, 97, 114.
  2. Акты Литовск. Метрики, № 70, 161.