Перайсці да зместу

Старонка:Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

самы прывілей надаваў пану права адпраўляць суд над сваімі сяля намі і выраш зць справы, якія былі ў зьвязку з іскамі да іх з боку трудіх асоб. Разьвіцьці судова-вотчыннае ўлады было вонкавай адзнакай таго, у чым адрозьнівалася адна група насельніцтва ад другое у сваім прауным палажэньні[1].

Трэцюю групу насельніцтва складалі мяшчане, жыхары гораду Полацку, які быў у той час прыродным экономічным і політычным цэнтрам Полацкае зямлі. Горад Полацак займаў вельмі добрае географічнае палажэньне, стаяў на важнейшым гандлёвым шляху. З аднаго боку гэты гандлёвы шлях даваў магчымасьць Полацку весьці шырокі замежны гандаль; з другога боку ― па вышнявіне Заходняе Днівіны была магчымасьць падтрымліваць гандлёвую сувязь з Масквой, Для Масквы рака Заходняя Дзьвіна мела вялізарнае значэньне, бо гэтай ракой, праз Беларусь, ішла заграніцу маскоўская сыравіна. Правыя прытокі Заходняе дзьвіны злучалі Полацкую зямлю з тэрыторыяй Ноугародзка-Пскоўскае краіны, а левымі прытокамі Заходняя Дзьвіна падыходзіла да вадазбору ракі Немну, праз раку Вяльлю. Памянёныя гандлёвыя шляхі мелі вялізарнае значэньне ў разьвіцьці гандлю і экономічнага ўзросту Полацку.

Сам Полацак, у меру разьвіцьця гандлю, набываў асаблівы ад іншых частак Полацкае зямлі выгляд і станавіўся горадам, насельніцтва якога, хаця-ж і мела з насельніцтвам валасьцей агульныя сувязі, ― інтарэсы, але ў пераважнасьці спэцыялізавалася на гандлі і рамесьніцтве.

Побач з Полацкім местам стаяў Полацкі замак, пабудаваны на высокай гары, паміж рэчкамі Дзьвіной і Палотай. Стратэгичнае значэньне Полацкага замку, было нязвычайна вялікім, дзякуючы суседзтву з Маскоўскаю дзяржаваю, напружнасьць у вадносінах з якой увесь час ня спынялася. Няма нічога дзіўнага, што ўрад вялікага князя Літоўскага вельмі клапаціўся аб тым, каб Полацкі замак быў заўсёды нарыхтаваным да бою. Падтрыманьне ўзмацненьняў замку ў добрым стане было нз абавязку мясцовага насельніцтва. Баяры, мяшчане, духавенства павінны былі падтрымліваць у парадку "гародні".

Насельніцтва гораду Полацку было вельмі стракатым. Асноўны асяродак гарадзкога насельніцтва складалі мяшчане, пэўная частка якіх мела сёлы па-за межамі гораду і якія несьлі агульныя павіннасьці нароўне з усім гарадзкім насельніцтвам. Адна частка мяшчан сядзела на ўласных землях, другая ― на землях мяшчан, або на царкоўных. Той, хто трымаў гэткія землі, павінен бый выплачваць уласьнікам зямлі пэўную колькасьць "позему".

Другую групу насельніцтва Полацку складала духавенства ― чорнае, якое жыло ў манастырох, што знаходзіліся ў межах гораду, і белае, прыпісанае да гарадзкіх цэркваў. Апроч таго, у Полацку жыла шляхта. якая мела ў гарадох сядзібы; шляхта была звольнена ад тых гарадзкіх падаткаў, якія плаціла гарадзкое жыхарства пасьля таго, як Полацак атрымаў прывілей на Майдэборскае права.

Ня гледзячы на агульныя, спагадныя для экономічнага разьвіцьця ў Полацку, умовы, гандлёвы капітал спавольна лашыраўся на тэрыторыі Полацкае зямлі. З гэтае прычыны ў Полацкай зямлі ў XV сталецьці даўгі час захоўвалася адзінства валасное організацыі. Полацак знаходзіўся пад кіраваньнем гаспадарскага намесьніка, дзейнасьць якога не заўсёды, здавольвала насельніцтва. Гэтак, полацкі намесьнік Олехно

  1. Проф. М. К. Любавский. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. Изд. 2. Москва, 1915, стар. 327-328 (дадаткі).