Выява
Беларускае Культуры.
Полацкая зямля ў пачатку XVI сталецьця.
Тэрыторыяльнае адзінства Полацкае зямлі пачало раскладацца ўжо з пачатку XIII сталецьця. На той час як смаленскі князь Імсьціслаў улажыў умову з немцамі, у 1229 годзе, Віцебская зямля ўжо політычна вылучылася з складу Полацкае зямлі. Віцебскі князь, нароўне з смаленскім і полацкім князьмі, прымаў удзел у ўкладаньні ўмовы 1229 году. Дзякуючы экономічнаму і політычнаму ўзмацненьню Смаленскае зямлі — Полацкая і Віцебская землі падпалі пад фактычны протэкторат Смаленскага князя. Дзякуючы гэтаму самаму зававалася экономічнае адзінства Полацкае і Віцебскае зямель, праз якія праходзіў найважнейшы гандлёвы шлях па Заходняй Дзьвіне да берагоў Балтыцкага мора. З часу экономічнага і політычнага заняпаду Смаленскае зямлі, у другой чвэрці XIII сталецьця, Віцебская і Полацкая землі сталі незалежнымі адна ад другое і экономічна і політычна.
XIII сталецьце было цяжкім часам для Полацкае зямлі. Суседняя Літва, якая на гэты час політычна ўзмацнілася, рабіла заўсёды напады на Полацкую зямлю і страшэнна нішчыла яе. Насельніцтва Полацкае зямлі ня мела магчымасьці організаваць належную абарону ад літоўскіх нападаў. Частка насельніцтва шукала ратунку, уцякаючы ў паміжрэчча Акі і Волгі, дзе яна разьвінула вельмі значную колёнізацыйную дзейнасьць. Калі вусьце Заходняе Дзьвіны захапілі немцы, дык гэта, не даючы магчымасьці палачанам гандляваць вольна па Заходняй Дзьвіне, стаўляла Полацкую зямлю ў экономічную залежнасьць ад Лівонскага ордэну, што яшчэ больш падкрэсьлівала той цяжкі экономічны і політычны стан Полацкае зямлі, у якім яна знаходзілася. Няма патрэбы перагледзець яшчэ раз літоўска-полацкія ўзаемаадносіны. Аналіз гэтых узаемаадносін зрабіў і профэсар Дані-