Старонка:Плынь (1927).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРАВА

З дарогі цяжкае змарнелы,
Са смагай ў роце і вачох
Пустыні сын ідзе дзень цэлы,
Бяз сіл стрымаць напружны ўздох.

Наўкол — пяскоў нязьмерных выдмы,
Як човен той, плыве вярблюд;
Пустыні жудасныя відмы
Чакаюць нейкіх сонных цуд.

І вось, за спаленым узвышшам
Кавалак раю на віду:
То пальм цяністыя зацішшы
Вартуюць ціхую ваду!

Саўпраўдна ўсё: адкінь сумненьне,
Сьпяшайся жывіцы глынуць;
Ад смагі мартвай вызваленьня,
Аддаўшы вусны, сербануць!