Старонка:Плынь (1927).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьпіць даўно старая маці
(Недачула пра Літву),
Ганцы з Янкам ўсё-б чытаці,
Асьвятліць каб галаву!

Але-ж позна, ўсю газэту
Не прагледзець, мусіць, не!
— Газы мала. Вось-жа гэтта!
— Прывязу, ня лай мяне!

Зазірнуў Ганулі ў вочкі, —
Цёпла ў вочках, што зіма!
Заўтра ў клюбе, — як браточкі,
Нібы вочак тых няма…


∗     ∗

Пройдзе зімка. Прыдзе лета.
Мо‘ ня годзік і ня два.
Дачытаць сваю „газэту“
Іх пакліча ў гай ліства.

◆ ◆ ◆

|}