Старонка:Плынь (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Янка грэцца стаў ля печкі,
Ганка ў голас пачала:
„Як дагледзець лепш авечкі“.
А далей там і „Пчала“.

Тут во нечы верш цікавы,
Там здарэньне на Літве.
Аб кітайшчыне крывавай,
Або немец як жыве…

— А цяпер паслухай гэта, —
Янка кінуў грэць сьпіну.
— Пачакай, падкруцім сьвету,
— Ці ня сам чыркнуў? ну, ну!

Янка выняў ліст з кішэні,
Прачытаў свой артыкул.
Словы сыпаў поўнай жменяй
На бяду усіх „акул“.

Бачыць вока маладое
Непарадкі там і тут, —
Хай пазьнішчыцца благое, —
Слова ў друку, як-бы суд!