Старонка:Плынь (1927).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УЗІМКУ

Завірухаю раптоўна
Занясло садок і двор.
А да Ганначкі-„князёўны“
Вострыць лыжы наш селькор.

Ганна — любая дзяўчына.
Ў Ганны вочкі, што вірок.
Калі-ж хлопец — малайчына,
Знойдзе ў сэрцы ён куток.

Ёй семнаццаць будзе ўлетку;
Хлопец — малым перарос.
Маці кажа: — Ціха, дзеткі!
Дзеўча-ж сеці ладзіць з кос.

— Янка, што прынёс сягоньня?
— „Вёску“ сьвежую прынёс,
Мусіць, нумар новагодні…
І пайшоў у іх пакос!