Старонка:Плынь (1927).pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каб сьмяяцца над імі, паганец, ня сьмеў…
Калі хочаш — зірні, як з каханых вачэй
Прабяжыць прамяністы сыгнал, гарачэй
За сузор‘і паўднёвых начэй…
Там, на месяцы белым ні сьнегу, ні бур
Ні людзей, ні садоў, ні віхур, —
Дык глядзі-ж, дык жыві вось хоць нашым жыцьцём,
А то сьпіш як пустыня сваім нябыцьцём.
А то сьпіш, ды сьмяешся над нашым жыцьцём!


Лернік лады пераводзіць
І стаіць, стары, пад сьнегам,
Ён вачамі не паводзіць
І ня рупіцца начлегам,
Бо сьляпому ўсё аднака:
Дзень ясьнейшы, ночка цёмна…
Белы вочы ў небарака,
Думкі ціхія бяздомны.
Вецер з чорнай барадою
Непаважліва балюе,
Над някрытай галавою
Кошык сьнегавы гатуе…