Старонка:Плынь (1927).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Я-то-о па-а-слаўшы-ы
Неба разу-у-мей-це,
Ня зямлі ста-а-яў-шы
Ветра-мі узьвейце…
І прышлі ад мора
Праз горы прарокі,
Грахі адпусьцілі
Па людзёх у змрокі“.
Так сьпявае дзед той, лернік
Словы нейкія старыя,
Для яго яны глыбокі,
Для людзей яны сьляпыя…
Хай там Кэплер ці Капэрнік
Ставяць зорныя законы, —
Іх ня ведае той лернік,
І нічому ня зьдзіўлёны.
Перад ім часы нясуцца;
Завірыла завіруха;
Перакінуліся троны, —
Гукі трапілі праз вуха…
— Кажуць, людцы ўжо ня тыя,
Але-ж вось ідуць па горцы,
Нечым новым занятыя,
І сьмяюцца богаборцы.