Старонка:Плынь (1927).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі толькі хоць крыху забудуся.
Мне ня спаць на гары,
Аж да зьменнай пары, —
Хай у вочы пасыплецца груда ўся!
У-у-у… і-і-і… ўой…
Ссы — ссу — ссі.
Сьпі, сынку мой,
Пасьсі сьняжку, пасьсі!


А над садам таксама гудзе буралом.
Але-ж добра у садзе пад сьнежным крылом.
Толькі двом, толькі двом!
Хай для іншых ні сьцежак, ні лавы няма —
Ім дарма, ім дарма!
Бо для гэных, як лявы гаручай струмень,
Як эгіпэцкі цень, гэты месячкаў цень…
А сьняжынкі, як сьлёзкі, па шчочках цякуць,
І так хочацца буру і сьвет прыгарнуць,
Ды каб сыпаў, ды сыпаў з паднеб‘я сьняжок
На пушок, на лужок каб насыпаў стажок…
Ды каб месячык толькі вось так не глядзеў,