Старонка:Плынь (1927).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Во, нячысьцік нанёс, —
Ўсё на сьвеце цяпер перайначана!..


Над руінай старой, над цагельнай гарой
Курыць-веіць мяцеліца, круціцца…
Праз вакнішчы руін то забрэша парой,
Як мінулых гадзін перагранай ігрой,
То плыве яна качкаю-вуліцай…
Хто занудзіцца,
Той забудзецца…
Вартаўнік на пасту, на каўзучым масту,
Аж на вочы налезла „будзёнаўка“.
А як месяц з-за хмар дасьць усьмешлівы твар,
Заблішчыць у руцэ яго конаўка…
Келіх дыму-агню:
„Стой, я пост бараню!“
Штых трыкутны глядзіцца у месячык.
Той халодны і той
Над руінай гарой…
— Вартаўнік, вартаўнік, ці ты ўвесь пачыў?
— Не заснуў я, ды не!
Вецер моцна кране,