Старонка:Плынь (1927).pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ні сячэ, ні арэ, —
А да грошы прыладзіў-жа нейкі сват!
На дачку толькі — зірк!
Дык яна, як мыш, — нырк!
І у хаце цяпер перайначыў усё.
Але так, зяць нішто, —
Не абмераў кутом,
Мне за печкаю месца прызначыўшы…
Каб цябе паралюш!
Каб табе той каклюш! —
Ну, глядзі — так і смажа спадніцаю!
Нібы я не стара,
Нібы з плечаў — гара,
Нібы ночкай — і я маладзіцаю!
Да кумы-ж я іду.
Да старой не дайду.
А язык, далі-бог, так і чэшацца!
Аб зяцьку, аб дачцы,
Прабачайце, айцы, —
Аб суседзях усіх, — каб усьцешыцца!
Мусіць, прыдзецца зноў
Аглабелькі дамоў,
Дзе за печкаю месца прызначана…
Каб табе благі лёс!