Старонка:Плынь (1927).pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЦЯРОК ДЫ СЬНЯЖОК

(Песьня)

За вакном, за дваром сьнегавы буралом
Сьвішча, кліча, кляне, задзіраецца.
То у твар сьцебане лебядзіным крылом,
То наскочыць на карк за халодным вуглом,
То па даху віхром прабіраецца…
Бель ўзьвіваецца;
Баба лаецца:
— Каб табе благі лёс!
Каб-жа ты не данёс,
Каб цябе ды табой ды пасыпала!
Вось паркан падапрэш,
Хоць ты хмаранькі рэж!
І чаго мяне вынесла — рыпала!
Ў хаце цёпла у нас,
І парадак, і час…
Мой зяцёк не абы-што, ды шэсьцьдзесят
Кожны месяц бярэ, —