Старонка:Плынь (1927).pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЯМІМІЛЬНЫМІ КРОКАМІ

Беражысь, беражысь!
Па табе я ўразгон сямімільнымі крокамі,
Беларусь, Беларусь!
Што рабіць? Засьпяваць?
Загудзець старажытна прарокамі,
Ці на вырай зьбіраца,
Як гусь?


∗     ∗

Крок за крокам, крок за крокам.
Не, ня хочу быць прарокам!
Што прарочыць? Долю? Волю?
Лепей ходу даць свавольлю!
Кій у рукі, добры кій!
Поту хопіць: лі ды лі!
На вырай?
Не, пачакай! Пакуль валадаю я лірай.