Старонка:Плынь (1927).pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вар‘яцтва — кавалачак неба,
Новага неба, —
Вось нашая глеба-ральля,
Дзе новы грымоча Ільля!
Трэба быць па праўдзе з народам:
Народ вісеў на крыжу, —
— Я праўду кажу.
Трэба і нам на крыж,
На крыж шуканьня — вар‘яцтва.
Я — брат твой вар‘ят,
Дзеля брацтва!
Вось мой пясьнярскі рэглямэнт —
Я знаю, што трэба рабіць.
Амэн!

16-VIII—22 г.

◆ ◆ ◆

|}