Старонка:Плынь (1927).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Завойстрым войстрыя мячы!
Сячы ўсе формы
І крычы!
Мы толькі рытмам, маршам цьвёрдым,
З паглядам жудасным і гордым,
Бяз формы-вопраткі
У сьвет!
Ўсе сьцягі — пад ногі;
Мы — богі!
Убогія богі!
Дык кіньма хоць сьлед!
Навука, гульня, констытуцыя,
І нават сама
Рэволюцыя, —
Ўсё гэта трэба нам, —
Не панам!
Мне!
Браточкі, браточкі мае!
У вочкі, у вашыя вочкі
Дайце цяпер зазірнуць!
Вашага суду глынуць:
Вар‘ят! Вар‘ят!
Так, так! Я ваш сабрат,
Трэба гэтага, трэба!