Гэта старонка не была вычытаная
Праз вогнішчы скокнуў на сонца,
Пасядзеў там, як Дары
На троне, —
І зноў праз ваконца
На зямлю!
І тут запанаваў новы чалавек…
„Ад веку мы спалі“…
∗
∗ ∗ |
Спачатку было слова.
І слова — да бога,
І бог — тое слова.
Вось умова,
Сьвятая умова!
Разумейце, языцы,
Браточкі, сястрыцы!
Шукайце, шукайце вы Слова,
Ўсё новага моцнага Слова!
∗
∗ ∗ |
Мы ўчора былі толькі галы:
Шукалі папараць Купалы,
А сёньня мы, уцекачы,