Старонка:Плынь (1927).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што іх ня чуеце!
Ўсё яшчэ вы па хатах начуеце, —
А хат ужо няма!
Палацы багатыя будуюцца,
Гулам гудзіць басаногая вуліца,
Ня пужайцеся,
Лепш кайцеся!
Басаногія пройдуць праз вогнішчы,
Пройдуць, каб бульбу сьпячы,
А там новае йграюць, нясуць трубачы.
Не ўцячы вам ад іх,
Не ўцячы!
Гэй, кавалі, грабары, асначы!
Грайце!
Тра-та! Ля-ля!
Гудзіць зямля!
Палі, палі! Хто ня з намі, —
Валі, валі!
Плі!


∗     ∗

Няма! Нічога няма!
Ня лайце!
А дзе-ж пролетары?