Старонка:Плынь (1927).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАЛОМ

(„Гвалт над формай“)

Я — сын твой, магутнае Слова!
Палова
Душы маёй і народу.
Новае слова пішы,
І сьпявай, і крычы, і пішы!
Калі трэба, — аблай!
Лоўкай лаянкай лай,
Асабліва ў горадзе, —
Хто падлезе, падчэпіць у горадзе, —
Па мордзе, па мордзе
Надавай ды наперад сігай!
Я — сын, не чапай-жа матулі!
Што загулі, як пчолы ў вульлі?
Не падабаецца,
Што лаецца?
Мужык?
Але шык! Але шык!