Старонка:Пес’ни (1904).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Свая зямля.

О памагае земля шмат
У кажной хваробѣ свая!
Яж ня стары запасны салдат,
А гэта видзеў добрэ и я!
Наша віоска „Салавичы“ звецса
Были унъяты калисьци дзяды,
Добрая віоска: стаиць пры рэчцэ
И жывуць людцы у нас без бяды
На дровы ня трудна, и выганы іосць
Але за веру дык цярпели ня мала,
Асэсар зганяе, здзирае и муче нас дос’ць,
А поп сабе также дзярець з нас бывала,
И як тольки, бывало, званар той задзвоне,
Дык тут як з зямли асэсар тыц!
И гвалтам з хат цягне, ў цэркву гоне,
Проста у свеце ня можно жыць.
Але нядоўга народ прихитрыўся:
Кожны ў нядзелю ранинька ўстане.
Апрануўся, абуйся, памыўся
И марш ў лес, як паны на паўстане.
А там ў пущы гдзекольвек збяруцса,
Чытаюць мадлитвы и плачуць щыра;
Сконьчаць малицса и разыдуцса,
Вот и ўся их была вера.
Сами сябе хрысцили з вады,
Жанилися так, што без шлюбу…
И многа, многа было з тым бяды
И многа людзей йшло на згубу!
Прышлася калейка мая у салдаты;
У волас’ци нашай прымали.
Ведама, плачуць ўсе з нашай хаты
А и чужыя с’лязами жагнали.
Матка шкаплерык дала на дарогу
Блиначкаў з цэду з сланинай,