Старонка:Пес’ни (1904).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я памалиўся нашаму Богу
И еду ў набор той з старшыной.
И чуў што ў чужой старане,
Надто маркотна па родной зямли:
А серцэ млее, што возьмуць мяне!
Не дарма старшына с салдатам прышли,
Плачу я слезна и думаю так:
Зямли и з сабой мне можна ўзяць…
Узяў ў кяшень так грудку з кулак,
И полягчела зараз, як слова сказаць!
Здали ў салдаты: „Ступай прысягаць на вернос’ць!“
„Ой не, кажу пане,
Я католик — гатоў памагаць
И людзям и цару даю обяцане,
Але прад Богом сваим, у кас’целе,
Як Бог прыказаў, ў сваей веры!
Бо Бог у мяне ў серцы тыкеле
А вашаму Богу дык треба паперы!“
З’дзивавалися ўсе! — „Ци здуреў,
Ци ты, кажуць, таки и з малога?
Шак и церква табе то не хлеў?
Усе цара аднога мы и Бога?“
„Так, кажу, так, каталицкая вера,
Иншы ад руской мае парадак;
Я прысягну вам и щера,
Але па сваему и без докладак.“
Турзали доўга мяне и ганяли,
И поп науку мне гаварыў,
А я дзяржаўся болей ды далей,
И сам замучыўсь и их замарыў
Такиж записали, што я каталик
И прысягу даў ў касціоле!
Да службы якось прэндка прывык,
Гадкоў з дзесятак служыў тыкеле,
Але заслали мяне за кару
За тысячу миль, вун аж куды.

|}