Старонка:Песня пра цара.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Ды замком нямецкім са спружынаю;
Пса сярдзітага, зубастага
На жалезны ланцуг ён навязвае,
І пайшоў ён дамоў, задуменны сам,
К маладзіцы сваёй за Маскву-раку.
І прыходзіць у свой ён высокі дом,
І дзівуе Сцяпан Парамонавіч:
Не выходзіць насустрач маладая жана,
Не накрыты стол белым настольнікам,
Перад вобразам свечка ледзь цепліцца.
І гукнуў ён старую прыслужніцу:
«Ты скажы мне, скажы, Ерамееўна,
Дзе падзелася, прытаілася
Ў такі позьні час Алена Дзмітраўна?
А што дзетачкі мае любыя —
Мабыць бегалі, замарыліся
І заранкі спаткі паклаліся?»

— Гаспадар ты мой, Сцяпан Парамонавіч,
А скажу табе дзіва дзіўнае:
Ка вячэрні пайшла Алена Дзмітраўна;
Вось і поп прайшоў дамоў з маладой пападдзёй,
Запалілі свечку і вячэраюць, —
Гаспадынька-ж твая і да сёй пары
З той прыходнай царквы не вярнулася.
Ды і дзеткі твае малалетнія
Спачываць не ляглі, не гуляць пайшлі —
Плачам плачуць і не ўнімаюцца.

Засмуціўся тады думкай моцнаю
Малады купец Калашнікаў;
І ён стаў да акна, што на вуліцу —
А на вуліцы ноч—цемра чорная;
Валіць белы снег, рассцілаецца,
Замятае сляды чалавечыя.

Вось ён чуе ў сенцах дзверы рыпнулі,
Потым чуе ён крокі паспешныя;
Азірнуўся, глядзіць — моц ты боская! —
Перад ім стаіць маладзіца яго: