Старонка:Песня пра цара.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

За плячамі ў яго стаяць стольнікі,
Насупроць яго ўсё баяры ды князі,
Па баках яго ўсё апрычнікі;
І балюе цар ў славу боскую,
Ў сваё царскае задаволенне.

Вось з усмешкай цар загадаў тады
Віна добрага, заморскага
Нацадзіць у свой залачоны коўш
І паднесці яго апрычнікам.
— І пілі ўсе, цара славілі.

Ды адзін між іх, між апрычнікаў,
Удалы баец, малады ўдалец,
Ў залатым каўшы не мачыў вусоў;
Не падняў вачэй цёмных з долу ён,
Не узняў з грудзей ён галованькі —
А ў грудзях яго была думка моцная.

Ды не ўзняў вачэй малады баец.
— Грукнуў цар тады кіем вобземлю
Нібы коршак зірнуў з вышыні нябёс
Вось нахмурыў цар бровы чорныя
І павёў на яго вочы зыркія,
На малога голуба шызакрылага, —
І дубовую прабіў намаснічыну
На поўкорха ён наканечнікам, —
Не ўздрыгнуў і тут малады баец.
— Вось прамовіў цар слова грознае, —
Ачуняў тады малады ўдалец.

«Гэй ты, верны наш слуга, Кірыбеевіч.
Ці ты думку затаіў непачэсную?
Ці да славы нашай поўны зайздрасці?
Або служба табе царская надакучыла?
Калі ўсходзіць месяц — зоркі радуюцца.
Што святлей ім гуляць пад нябёсамі
А якая з іх да хмар туліцца,
Стрымгалоў яна з неба валіцца…
Непрыгожа-ж і табе, Кірыбеевіч,
Царскай радасцю маёй грэбаваць