Старонка:Песня пра цара.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Песня
пра цара Івана Васільевіча,
маладога апрычніка
і ўдалага купца Калашнікава

Гасудар ты наш, цар Іван Васільевіч!
Пра цябе нашу песню стварылі мы,
Пра твайго улюбёнага апрычніка,
Ды пра смелага купца, пра Калашнікава;
Мы складалі яе на былінны лад.
Мы спявалі яе пад гуслярны звон,
Аздаблялі яе добрай прыказкай.
Праваслаўны народ з яе цешыўся,
А баярын Мацей Рамаданаўскі
Нам чарку паднёс мёду пеннага,
А баярыня яго светлатварая
Нам паднесла на блюдзе на срэбраным
Рушнікі кужэльныя, шоўкам шытыя.
Частавалі нас тры дні, тры начы,
І ўсё слухалі — спацяшаліся.

I

То не сонейка ў небе ззяе краснае,
Не любуюцца ім хмаркі сінія:
То у застоллейку сядзіць ў залатым вянцы,
Сядзiць грозны цар Іван Васільевіч.