Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насіць вопратку — ня варта. Прыехаў дадому — і тут я чужы. Адным словам, я ахвярован на галодную сьмерць.

— Памойму, сродкі для жыцьця можна знайсьці, трэба толькі працаваць.

— Разумею, добра я вас разумею! — расьсердзіўся Адам Арцёмавіч, — ведаю я вашу філёзофію! Лёгка сказаць: „працуйце“, але знайдзеце, выбераце сабе працу, знайдзеце ў ёй сэнс, разумееце вы гэта?

— Раз есьці хочацца, дык што тут да сэнсу?

— Цяпер усе так разважаюць, але я, калі вы хочаце ведаць, — ня тое!.. Усе, уся і ўсё — глупства!

— Марсыянін! — хтосьці зноў звайстрыў за сьценкаю і заліўся насілу стрымліваемым сьмехам, але Адам Арцёмавіч, не на жарт разышоўшыся, зноў нічога не пачуў.

— Які сэнс мае чалавечае жыцьцё? Што за сэнс мае ўсялякае: ну хоць-бы рэлігійнае якое, або клясавае змаганьне? — што ёсьць моцы гарланіў Адам Арцёмавіч, — само жыцьцё ня мае ніякага сэнсу. Пасьля гэтага хіба варта працаваць, за маленькі кавалачак хлеба грызьціся, як зьвяр‘ё? Не! чалавек яшчэ занадта жывёліна!.. Хоць я памыляюся: гэта ў наш час людзі адракліся ад усялякіх законаў, парадку і сталі падобнымі да зьвяр‘я. — Шкада гэтых бедных людзей — усіх шкада!.. Хоць