Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Вандраўнік, — чуць чутна адказаў Адам Арцёмавіч і зьвесіў галаву.

— Выбачайце, ці ня можна даведацца, з якой мэтай вы падарожнічаеце?

— Эт… проста бяз мэты… Сум… Жыцьця няма.

— Сум?.. Ад чаго ў вас сум?.. Вас мабыць жыцьцё, лепей, служба ў вайскох, змучыла. Вы многа праслужылі?

— Многа. Як пачаў служыць з часоў Кераншчыны, дык толькі ў гэту вясну (1923 г.) звольніўся. Яно, мо‘ й гэта зьяўляецца прычынаю майго неспакою, але чорт яго ведае! Кашмар… Прабаваў дома жыць — нічога, судзьба, бадай, такая. Гэта ня судзьба, а нейкая гадзюка чорная, што абвілася ўкруг сэрца і сьсе!.. Эх!.. Як дурна, бяссэнсна і бяссумленна ўсё на сьвеце робіцца!

— Дзе вы знашлі тую судзьбу? Хутчэй вы самі ў сваёй нядолі вінаваты.

— Не! Судзьба ёсьць, — толькі яна ня ўсім даецца ў рукі; і вось, я сам з такіх, каму яна не далася. Няпраўда… я сам яе ня ўзяў. Я не хачу яе… чорт з ёю!

— Бо дурань, — хтосьці буркнуў з другой каморачкі, але Адам Арцёмавіч не дачуў.

— Досыць незразумела вы разважаеце, — сказаў я, — як вас рузумець?

— Няма чаго не разумець: служыць у Чырвонай арміі дзеля кавалка хлеба, або каб