Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

многія з іх дык толькі шыбельніцы й варты. Але такіх шкадаваць ня прыходзіцца, бо яны самі сябе шкадуюць; чорт з імі. Нехта, бадай разумны, сказаў, што ўлада псуе людзей, і гэта праўда, клянуся сваім гонарам, што ўсё гэта праўда! Зірнеце наўкол: без дысцыпліны — ні кроку. Эх, жалкія людзішкі!.. Крычыць, лямантуе за праўду, а сам, чуць дарваўся да чужога дабра, так і абажрэцца ім, сумленьне сваё за медны грош, за паперку нікчэмную прадасьць!.. Галіфэ, золата! Цьфу!..

— Ну, дык дайце-ж вы свой проэкт жыцьця!.. дзе тут, вы нават ад працы адмаўляецеся, а ад другіх патрабуеце? — Зусім праднамерана закрануў я Адама Арцёмавіча, — паглядзеце: усё грамядзянства змагаецца, працуе, а вы адзін насупроць усяго і ўсіх выступаеце. Хіба гэта ня, сьмех?

— Не палохайцеся: працаваць — я ня мала працаваў, а што я адзін — дык гэта мне ня мінус: ісьці за другімі ўласьціва чалавеку з грамады, так званаму тыпу, а ня індывідуўму. Не падумайце, што я ўжо такі ўпарты праціўнік ўсяму новаму, — звысока ўсьміхнуўся Адам Арцёмавіч, — не… Каб цяпер як-небудзь раптам зьявілася магчымасьць усім людзям жыць колектыўным парадкам, дык я першы пашоў бы да колектыву; але што гаварыць?..

Пасьля ўсёй яго прамовы, у мяне амаль што зусім. прапала ахвота чым-небудзь пярэ-