Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А вы далёка куды накіроўваецеся? — запытаўся я ў яго ў сваю чаргу.

— Куды я еду цікавіцеся вы? — адказаў ён мне свім запытаньнем і сплюнуў у беленькую, з сінімі беражкамі, хустачку. — Гэта ўжо справа машыны, — цягнуў ён далей, — куды завязе, туды й заеду. Ха-ха-ха! — заліўся ён, пад канец, доўгім нэрвова-дрыжачым і сумна-калючым сьмехам.

— Гм… выбачайце мяне… Я вам надакучыў? — крыху супакоіўшыся ад сьмеху, зьвярнуўся ён зноў да мяне, ускінуўшы на мяне свой мяккі, поўны нейкае смутнае пачуцьцёвасьці погляд.

— Дармо. Можаце сябе свабодна трымаць, мне нават цікава, — адказаў я, сапраўды зацікаўлены сваім суседам.

— Значыць, маю гонар сабе назваць: Адам Арцёмавіч Залес.

— Надта прыемна, я рад.

Мой навязчывы сусед жвава ўсхапіўся з лавачкі, лоўка шчоўкнуў пяткамі, і зноў так сама-ж жвава сеў на папярэдняе месца.

— Я, гаварыў ужо далей ён, — раней вучыўся ў гімназіі, пры Керанскім быў юнкерам, а пры Савеце — ад‘ютантам батальёну; у дваццатым годзе, калі я яшчэ служыў у арміі, быў залічаны студэнтам фізмату…

— А цяпер? — запытаўся я.