Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Але што ён са мною зробіць! — у дзесяты раз перадумвае яна гэту думку: — Выганіць вон з хаты? — не бяда: без яго здолею пражыць. — Наб‘е? — Не!.. гэтага ня можа быць!.. няўжо-ж ён зьвер, дойдзе да гэтага?

Каця ўстала і разоў колькі прашлася па хаце.

— Трэба было мне ўжо даўно кінуць бацькоў, — думае яна, — шкада крыху старога, ён адзін цяпер застанецца… Падругое — супроць плыні хоча дыхаць… І хоць было-б за што йсьці супроць, а то рызманамі трасе! Цемра… Цемра беспрасьветная!

У гэты момант наляцеў віхор ветру і, як мятлою, шарахнуў брызгамі па шыбах. Ляснула калітка. У коміне заныў-заплакаў вецер:

Каця ўзяла з полкі яшчэ недачытаную кнігу і сьпешна пачала дачытваць. Трэба было прачытаць ня больш дзесяці старонак.

Работа пашла шпарка, энэргічна… Няпрыкметна зьмяняюцца радок радком… Перадапошняя старонка… Крыху нібы трасуцца літары; паволі цямнеюць; урэшце зьліваюцца ў чорна-шэраватыя палоскі…

— Што будзе з Колем? — нявольна й няпрыкметна ў галаву пралазіць новая думка: — ён так мяне кахае! Усё-ж такі ён чалавек. Што будзе з ім?..

І разам з гэтым у яе выабражэньні выразна вырысавалася квола-мэлянхолічная по-