Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Што гэта на дварэ сёньня робіцца? — дзівіцца пра сябе Каця, углядаючыся праз вакно ў цемру. — Якая навальніца!

Прыслухалася. Вецер сумна сьпяваў на дварэ. Узяла крэсла й прысела к вакну. — Мо‘ вецер другія думкі нагоніць, — падумала яна.

Насупроць свайму настрою папрабавала засьпяваць… Ня пелася, абарваўся голас.

Праз хвіліну, нібы з нетры якойсь бяздоннай і бязьмежнай, паплылі думка за думкай — жахлівыя, агнёвыя.

— Сёнешняя ноч — гэта сымболь майго жыцьця… Колькі такіх ночай было ў мяне на душы?! Я змагалася: дзе сілай брала, а дзе — хітрасьцю. Усё роўна, але брала!.. Такі. І цяпер вазьму!… — А мо‘ не?..

— Не!.. Вазьму!.. — ускрыкнула яна ў адпор на гэтую думку.

— Прытка ўстала. Узяла са стала газэту. Пачала чытаць.

— Што будзе, як бацька даведаецца, што я ў Комсамол запісалася? — порацца ў галаву думка.

Па жылах прабег мароз. Каця апусьціла газэту на калені й задумалася.

— Не даруе: злы й дзікі ў яго характар… Яму хацелася-б што найхутчэй аддаць мяне замуж за Колю, — хнычку, кулака!.. Адным словам, прадаць мяне ў няволю!.. Ха-ха-ха! Але гэтага ня будзе!.. Памыліўся ён у дачцы!