Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

касьсё і кінуўся ка мне. Я наўцекі… Дзе-ж яму дагнаць мяне.

— Пасьля гэтага за сельскую працу я ўжо й ня думаў брацца. Як цёмная ночка, ахапіў мяне сум: ну, чорт з ім!

— Тыдні два таму назад бацька мой зноў зьвярнуўся да мяне з прапановай: „Едзь ты, кажа, чалавеча, у горад ды найдзі там сабе месца ў якой-небудзь установе: ты нам, бач, ня помач; ды ты тутака адзін. Едзь! Грошай на дарогу я табе ўжо дам“.

— Я сабраўся і паехаў у Слуцак да аднаго з маіх сяброў па палку. Месца сабе там я й ня зьбіраўся шукаць.

— Чаму?

— Усё роўна ня варта. Больш як на тыдзень у мяне ня хопіць энэргіі працаваць.

— Як-жа вы будзеце далей існаваць? — зьдзівіўся я.

— Птушкі нябесныя ня сеюць й ня жнуць, а ляпей нашага жывуць.

— Кіньце. І птушкі працуюць!

— Эт! За апошнія грошы заяжджаю ў Барысаў; адтуль пішу бацьку ліст, што еду ў Маскву займаць важную пасаду (гэта каб не сумаваў стары), а сам пешадралам махну аж у Сібір (там у мяне колега ёсьць). Месяцаў восем, бадай, прыдзецца йсьці… Яшчэ хоць з разок прайдуся па знаёмых сьцежках, а там?.. ну ды што там, — напляваць! У Расіі так: зай-