Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а прышоў бацьку вучыць. Языкі вам паадсякаць трэба!..

— Вы зноў ужо сваё!..

— Я думаў, што дзядзька цябе „выведзе ў людзі“, а таго й ня прыкмеціў, што і ад дзядзькі твайго сіверам пахла. Бярыся, брат, за працу, вось дык тады ты пазнаеш і калітуру і сум твой прападзе; як вол зьліжа… Толькі шчыра вазьміся!.. Заўтра пойдзем касіць; ты рыхтуйся: ляпей ляж высьпіся, а ў лес не валачыся.

— Я быў надзвычайна рад гэтай прапанове. Назаўтрае чуць сьвет я ўзяўся за працу.

— Ну і што-ж? як?

— Дзе там, — адказаў Адам Арцёмавіч, махнуўшы рукою, не прашло і поўгадзіны, як у мяне разбалелася ўсё цела; на руках паселі мазалі, і я, урэшце, так стаміўся, што й ня ўбачыў, калі я так хапіў касою па карчы, што яна толькі вякнула і разламалася на некалькі кавалкаў.

— Бацька раззлаваўся не на жарт.

— Ну, што: добрая твая калітурнасьць?— запытаўся ён у мяне, увесь усхвалёваны і дрыжачы, зьбіраючы па зямлі кавалачкі ад зломанай касы, — ці ведаеш ты, гадзюка, колькі цяпер каса каштуе?.. а?!

— Разабраў мяне нейкі дурны сьмех, я на ўсю моц разрагатаўся. Бацька схапіў у рукі