Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзі к мужыку, перахрысьціся разоў дзесяць — накормяць, напояць, сагрэюць і на дарогу яшчэ дадуць.

— Гэтак было, ў часы грамадзянскае вайны, а цяпер мо‘ й ня так? — перабіў я яго.

— Сродкі да жыцьця — чапуха: можна зарабіць. Па дарозе зайду ў горад N, можа Ганьку спаткаю. Хочацца яшчэ хоць з разок пабачыць яе, хоць яна мо‘ ўжо замуж вышла, але ўсё роўна, хай будзе шчасьліва. А можа быць судзьба беражэ яе для мяне?.. Усё можа быць. Схаджу на Матушку-Волгу, а там за Урал і за Байкал — усё роўна хоць куды, абы далёка, абы можна было разьнесьці па сьвету сум. Я думаю — так? — зьвярнуўся ён урэшце да мяне, шукаючы ўва мне спагады.

Гэта ваша асабовая справа, але памойму лепей было-б узяцца за разумную справу, узяцца наогул за працу.

— А які ёсьць сэнс працаваць? Ты працуй, а за табою ўсьлед усё руйнуюць; вы прагледзьце ўсю гісторыю чалавечага існаваньня: адна частка людзей увесь час толькі працуе, толькі творыць, а другая бязупынку руйнуе. І што больш чалавек становіцца культурным, то ўсё большым ён становіцца зьверам, усё з большаю стараннасьцю ён руйнуе здабыткі бацькоў і дзядоў, і з большым закальцам і злосьцю накідваецца на сябе падобных… Не… працаваць ня варта.