Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсё наўкол пахамі нядаўна расьцьвіўшых кветак, п‘яніла і кружыла галаву. Я лёг за кустом, кроках у 25 ад дарогі і глыбока задумаўся.

— Сёньня ўсё скончыцца, — думалася мне, ня буду я больш паскудзіць сьвету. Ня маю магчымасьці я жыць, хай і яны ня жывуць!.. Пастраляю, як сабак.

— А мо‘ яна й не вінавата? — разважаў далей я сам з сабою, — мо‘ яна верыць у тую ідэю, за якую пашла змагацца (яна была комуністка), — дык ня можа-ж яна аддаць сваё жыцьцё за маё, аддаць самую сябе дзеля таго, каб выратаваць мяне, нікудышку. Так… але чаму-ж яна кпінку зрабіла нада мною?.. Дый якую карысьць можа баба прынесьці грамадзянству: хіба тую, што крыху парамансуе з ваянкомам, дый, наогул, баба — кепскае стварэньне; цераз яе больш загібла людзей, разьліта крыві і сьлёз, чымся ва ўсе разам узятыя войны… А Ганю застрэліць трэба… Калі не застрэлю, дык недзе яна сваім шчасьцем атруціць мне апошнюю хваліну майго жыцьця, бо, страляючыся калі-небудзь, я ўспомню пра яе, успомню, што яна шчасьліва з другім, успомню, што яна з мяне пакпіла! Не, брат!.. Капут, Ганя!.. Ха-ха-ха!..

Адам Арцёмавіч апавядаў упаўне артыстычна: гаварыў сцэнічна, інтоніравана, рабіў адпаведныя рухі, хваляваўся… здавалася, што