Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсё сваё прошлае ён зноў перажываў па парадку і ў поўнай меры.

— Калі застрэлю, — гаварыў далей Адам Арцёмавіч пасьля невялічкага перапынку, — дык не адзін скажа: „Вось хіба, дзе гэрой, Гэрастрат утрапёны!“… Але хоць-бы раз пацалаваць яе, зірнуць блізка, блізка ёй у яе бліскучыя блакітна-васільковыя вочы… Толькі тагды ня здолею застрэліць, бо бязьмерна захочацца жыць!.. Хіба застрэліўшы пацалаваць? — не, гэта будзе дзікі гвалт!.. Лепей зусім не разважаць! Шкада толькі свайго жыцьця: гіне задарма.

— Кроў стукала ў мяне ў віскох, а па скуры хвіліна ад хвіліны прабягаў мароз. Я дрыжэў усімі суставамі. Хвілінамі хацелася кінуць усё к чорту і ўцякаць, але я ведаў, што пасьля справы ні завошта ня выканаю. Доўгае чаканьне надакучала мне. Каб скараціць як-небудзь час і крыху забыцца, я задумаў зрабіць рэпэтыцыю забойства. Схаваўся за куст, накіраваў рэвольвэр к дарозе і стаў прыцэльвацца. У гэты самы мамант кроках у 50 ад мяне паказалася на вуліцы белая жаночая фігура.

— Яна — мільгатнулася ў мяне ў мазгох — адна?… страляць ці не? Яна такая задумёная мо‘ думае аба мне?… грэх!…

— Як-бы знарок, я ўдаўся ў разважаньні, каб як-небудзь абыйсьці сябе і самому ня прыкмеціць самаабману… Рукі ў мяне дры-