Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тым лес, поле жылі поўным шчасьлівым жіцьцём.

— Блакітна-яснае паветра гарэла, іскрылася агнёва-залатымі праменьнямі маладога вясеньняга сонца. На тысячу тонаў заліваліся-пяялі птушкі.

— Я адкінуты!.. Я адзін на ўсім белым сьвеце!.. Зноў прыдзе страшны, чорны смутак! — зьвінелі ў вушшу думкі. Закрыты ад цікуючага чалавечага вока лясным гушчаром, я кінуўся на землю і наўзрыд заплакаў… доўга плакаў.

— Мне гэтага не перажыць, — думаў я, ужо крыху аправіўшыся ад плачу, — застрэлю яе, застрэлю яго і потым сябе… на гэтым і быць!

— Вярнуўшыся ў горад, я выпіў бутэльку самагонкі, прыгатаваў рэвольвэр і пашоў у засаду. Месца для засады я абабраў у кустох на балоце, прымыкаўшым да яшчэ не заселенай вуліцы, дзе жыла Ганя.

— Была ціхая, раскошная вясеньняя ноч. Маўклівыя далі зацягнула смугаю. Крывавы захад чуць чырваніўся, дагараў. Удалі, на кругавідзе, цямнела стужка лясоў, гняздо бандытаў. Моцна спала прырода ў сініх праменьнях месяца; чуць чутна толькі шапталася маладое лісьцё, аб чымсь гутарылі вяршынамі хвойкі, усьміхаліся прыгожыя какетлівыя бярозкі. Паветра чуць калыхалася і абвявала