Старонка:Першы паўстанак (1925).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жаніцца на ёй няма ніякага сэнсу, бо што з яе можа быць за жонка — сёньня яна са мной, а заўтра з другім?

— Думаю я так, а мяне яшчэ горш разьбірае, жаль агортвае незразумелы. Мне здаецца, што яна стаіць на апошняй ступеньцы да распустый блуду, трэба выратаваць яе, дапамагчы ёй, але чым-жа я магу ёй дапамагчы, яшчэ возьме ды ў вочы плюне… божа, божа!.. Перадаць гэта адчаяньне на словах немагчыма… Такая мая ўжо доля!

— Многа я памучыўся, асабліва, калі прыкмячаў, што за ёй прыстрэльваюць вёрткія хлопцы… На маё няшчасьце адлегласьць паміж намі з кожным днём павялічвалася. Я гэта скеміў. Трэба было сваечасова выпраўляць пахібы. Падышло зручнае здарэньне. Я зусім выпадкова дазнаўся ад сваіх сяброў, што Ганя ведае беларускую мову і мае беларускія кнігі. Я і ўхапіўся за гэтую штуку.

— Іду да яе прасіць кніжок. Зразумела, мне больш хацелася пабачыць яе, чымся якіх-бы там ні было кніжок. Зараз-ка дае. Хочацца пагаварыць з ёй, да неяк ня ўмею пачаць і ня ведаю аб чым гаварыць з ёй. Скоранька падзякваў за кніжкі ды дадому… Чытаў з захапленьнем. Асабліва спадабаліся мне творы К. Буйло. З гэтымі кніжкамі я й спаць лажыўся… Прашло з месяц. Сустракае мяне Ганя на вуліцы ды кажа: